2 гады абмежавання волі і 2000 рублёў кампенсацыі за знявагу міліцыянта

Менскі раённы суд. Фота: «Вясна»

Суддзя Менскага раённага суда Алена Новікава 1 лютага вынесла прысуд у крымінальнай справе Аляксандра Дзяшчэні, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), паведамляе «Вясна».

Паводле следства, 20 верасня Аляксандр Дзяшчэня наўмысна, з дапамогай тэлефона размясціў у суполцы газеты «Радзіма» «УКантакце» паведамленне зневажальнага характару з ненарматыўнай лексікай.

Пацярпелы – супрацоўнік міліцыі Павел Курс – выставіў матэрыяльную прэтэнзію памерам 3000 рублёў, за маральныя пакуты.

Свае дзеянні Дзяшчэня патлумачыў так: «Хацеў, каб газета пісала праўду пра палітычныя падзеі».

Суддзя Алена Новікава вынесла прысуд: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Апроч гэтага Дзяшчэня павінен выплаціць пацярпеламу 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Арышт на тэлевізар, тэлефон і мікрахвалёўку суд пакінуў у моцы.

МГМ, Belsat.eu

Hавiны