1 лютага колькасць новых выпадкаў COVID-19 афіцыйна зменшылася амаль у два разы


Міністэрства аховы здароўя Беларусі інфармуе, што за содні ў Беларусі медыкі выявілі ўсяго 959 новых інфікаваных каронавірусам. Яшчэ ўчора лекары зарэгістравалі 1766 выпадкаў заражэння.

Афіцыйна паведамляецца, што за дзень у Беларусі медыкі зарэгістравалі 959 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя – 678 пацыентаў. Пры гэтым яшчэ 31 студзеня медыкі ў Беларусі выявілі 1766 новых выпадкаў заражэння каронавірусам.

З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 249 295 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1728 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

Раней навукоўцы Ізраілю і Нямеччыны правялі даследаванне смяротнасці ад COVID-19 і прыйшлі да высновы, што ў Беларусі ўлады заніжаюць колькасць памерлых ад інфекцыі амаль у 15 разоў. Навукоўцы змаглі атрымаць дакладныя звесткі пра смяротнасць у Беларусі да 30 чэрвеня 2020 года. У выніку высветлілі, што:

  • на дзень 30 чэрвеня 2020 г. у Беларусі ад COVID-19 памерлі 5800 чалавек; афіцыйна Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляла пра 400 памерлых;
  • смяротнасць у Беларусі вырасла на 5 %; Міністэрства аховы здароўя Беларусі заніжае афіцыйныя звесткі аб смяротнасці ад COVID-19 у 14,7 разу.
Hавiны
Кітай паабяцаў «патрэбную колькасць» COVID-вакцын
2021.01.27 08:12

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў