За напад на снегавіка ў Смаргоні распачалі крымінальную справу


Сілавікі затрымалі 23-гадовага «нападніка».

Відэа «нападу» на снегавіка:

Раніцай 30 снежня жыхар Смаргоні ў цэнтры гораду пабіў нагамі дэкаратыўную фігуру снігавіка. Паводле тэлеканалу «Беларусь-1», вартаўнік выклікаў міліцыю. Атрад аховы дагнаў і затрымаў мужчыну.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за «Хуліганства» (арт. 339 КК РБ). Яго могуць пакараць штрафам, грамадскімі працамі, папраўчымі працамі тэрмінам да 2 гадоў, абмежаваннем волі на тэрмін да 2 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.

Чаму распачалі менавіта крымінальную справу, а не адміністратыўную за «дробнае хуліганства», невядома. Паводле Крымінальнага кодэксу, «хуліганства» – гэта «наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання, або знішчэннем, або пашкоджаннем чужой маёмасці, або адрозніваюцца паводле свайго зместу выключным цынізмам».

Hавiны
У Беларусі пад самы Новы год заблакавалі сайт «Першы рэгіён»
2021.12.31 21:41

АА belsat.eu

Стужка навінаў