За 2021 год у Беларусі прысудзілі 90 гадоў палітычных «содняў». Статыстыка назіральнікаў


Назіральнікі «Вясны» і «Спісаў Акрэсціна» апублікавалі статыстыку за 2021 год. Лічбы крыху адрозніваюцца, але парадак лічбаў аднолькавы.

Статыстыка адміністратыўнага палітычнага пераследу ў Беларусі ў 2021 годзе. Выява: viasnanazirae / Telegram

Статыстыка «Вясны» (далей – В) і «Спісаў» (далей – С) у палітычных адміністратыўных справах за 2021 год такая:

  • Затрымалі 6443В або 5654С чалавек, з іх 1944 В або 1627С – жанчыны, 19 В – непаўналетнія.
  • Агулам за год было 3211В судовых рашэнняў у адміністратыўных справах, з якіх толькі 13В спынілі за недаказанасцю.
  • Пад арышт садзілі 2107В або 2098С чалавек, агулам яны атрымалі 32 125В або 33 369С дзён арышту.
  • Штрафаў выпісалі 828В або 817С на агульную суму ў 1 042 318В або 659 025С рублёў.

Розніцу ў лічбах можна патлумачыць тым, што і ў «Вясны», і ў «Спісаў» статыстыку здымаюць валанцёры, колькасць якіх абмежаваная, як абмежаваны і іх доступ да судоў.

Hавiны
Базавую велічыню паднялі да 32 рублёў. Колькі цяпер будуць штрафы
2022.01.01 14:37

АА belsat.eu

Стужка навінаў