«Яшчэ адна перагорнутая старонка». Пра што казаў Лукашэнка ў навагоднім звароце


«Азіраючыся ў пачатак 90-х, нам ёсць чым ганарыцца», – казаў Лукашэнка. Згадаў забойства Зельцара, міграцыйны крызіс і далучэнне Заходняй Беларусі да СССР пасля змовы Сталіна з Гітлерам.

На Новы год Аляксандр Лукашэнка традыцыйна, ужо ў 28-ы раз, зачытаў навагодні зварот да беларусаў.

Каго паказалі перад Лукашэнкам

Сам зварот доўжыўся 6 хвілін. Перад ім паказалі віншаванне расейскага касманаўта беларускага паходжання Алега Навіцкага, кадры «Усебеларускага сходу», віншаванне трактарыста і дэлегата сходу з калгасу «Радзіма», словы будаўніка мастоў, галоўнага ўрача магілёўскай абласной лякарні Анатоля Куліка, машыніста рудніка «Беларуськалію», сустрэчу Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, вайсковыя вучэнні і кадры міграцыйнага крызісу, у тым ліку нападу мігрантаў на польскую мяжу пад наглядам беларускіх памежнікаў, зварот ад памежніка (які сказаў: «Любімую не аддамо» – фразу Лукашэнкі, якая намякала на адмову сыходзіць з пасады пасля выбараў), словы акторкі Купалаўскага тэатру Анастасіі Варанковай пра адраджэнне спектаклю «Паўлінка» (у тэатры, разагнаным уладамі пасля пратэстаў 2020 года) і словы гімнасткі Аліны Гарноські пра тое, што чырвона-зялёны сцяг не раз падымаўся над спартовымі арэнамі.

Пасля гэтага Лукашэнка падпісаў указ аб абвяшчэнні 2022 года «Годам гістарычнай памяці». 2021 год быў у яго «Годам народнага адзінства».

Hавiны
Як беларусы глядзелі зварот Ціханоўскай і запускалі феерверкі на Новы год
2022.01.01 12:09

Што сказаў Лукашэнка

Поўны тэкст звароту апублікаваны тут. Сцісла:

  • «Праз некалькі хвілін 2021 год стане яшчэ адной перагорнутай старонкай у жыцці кожнага з нас», – першая фраза ў звароце.
  • Падзякаваў усім, хто пражыў мінулы год «з любоўю да людзей і роднай зямлі, павагай да памяці свайго народу і нацыянальных традыцый» – згадаў сялянаў, рабочых, лекараў, настаўнікаў, «людзей у пагонах», навукоўцаў, дзеячаў культуры, журналістаў, спартоўцаў, кіраўнікоў і «трудавыя калектывы».
  • «І пагадзіцеся: азіраючыся ў пачатак 90-х, нам ёсць чым ганарыцца. Мы пабудавалі сучасную, стабільную і паспяховую краіну. Насуперак выклікам часу ўпэўнена ставім новыя мэты і ідзем наперад».
  • Праца, будаўніцтва дамоў і дарог, творчыя праекты і спартовыя перамогі – гэта «адказ тым, хто не хоча бачыць на мапе свету нашую маладую незалежную дзяржаву».
  • «Болем і гонарам будуць адклікацца ў нашых сэрцах імёны ваенных лётчыкаў, якія пайшлі ў свой апошні палёт. Мы будзем выхоўваць сыноў на памяці байца групы «Альфа», які з гонарам выканаў сваё апошняе заданне» (імаверна, гаворка пра Дзмітрыя Федасюказабойцу праграміста Андрэя Зельцара).
  • «Я таксама ганаруся ўсімі, хто праявіў сёлета такія рэдкія ў наш жорсткі век чалавечнасць, міласэрнасць, праўдзівы гуманізм да людзей, якія страцілі сваю Радзіму і вымушаныя шукаць новы прыстанак» (гаворка, імаверна, пра арганізатараў міграцыйнага крызісу).
  • «Беларусь памятае ўрокі мінулага. Таму ў адыходзячым годзе мы разам адрадзілі традыцыю адзначаць дату ўз’яднання беларускіх земляў» (гаворка пра напад СССР на Польшчу паводле змовы Сталіна з Гітлерам і далучэнне да СССР Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, за чым паследавалі масавыя рэпрэсіі).
Артыкулы
Неасталінская прапаганда. Што адбываецца ў Беларусі з гісторыяй Другой сусветнай вайны
2021.06.22 08:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў