У ноч на 1 студзеня ў Латвіі, Літве і Польшчы спынілі на беларускай мяжы мігрантаў… і фальшывую крыгу


44 разы спрабавалі незаконна прайсці ў Польшчу, 7 чалавек спрабавалі трапіць у Літву, 85 у Латвію.

На польска-беларускай мяжы.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

За ноч з 31 снежня на 1 студзеня беларуска-польскую мяжу спрабавалі незаконна перайсці 44 разы, паведамляе польская Памежная ахова. Адна з групаў мігрантаў налічвала адразу 20 чалавек. На адным участку пашкодзілі калючы дрот. Агулам за 2021 год мяжу спрабавалі незаконна перайсці 39,7 тысячы разоў, у тым ліку ў снежні – каля 1700 разоў.

Беларуска-літоўскую мяжу спрабавалі перайсці за гэтую ноч сем чалавек, перадае BNS звесткі памежнікаў. За год у Літву прайшлі звыш 4,2 тысячы чалавек, а звыш 8 тысяч разоў мігрантаў «развярнулі» (гэта не абавязкова 8 тысяч чалавек – мігранты маглі спрабаваць перайсці мяжу некалькі разоў).

На Новы год літоўскія памежнікі спынілі таксама чарговую фальшывую крыгу – плыт з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, замаскаваны снегам і лёдам.

Акрамя таго, беларуска-літоўскую мяжу спрабавалі перайсці ваўкі. Ім не заміналі: памежнікі пішуць, ваўкам можна перасякаць мяжу без дазволу.

Навінаў пра навагоднюю ноч ад латвійскіх памежнікаў не было. Але 30 снежня яны паведамлялі пра 47 чалавек, якія спрабавалі незаконна трапіць у Латвію з Беларусі.

Абноўлена. У Латвію з Беларусі 31 снежня спрабавалі прайсці 85 чалавек. То значыць, за 2021 год агулам – 4045 чалавек.

Артыкулы
«Жахлівыя сведчанні». Amnesty International сабрала матэрыялы аб гвалце беларускіх сілавікоў над мігрантамі
2021.12.20 09:26

АА belsat.eu

Стужка навінаў