Сяргей Ціханоўскі таксама зрабіў навагодні зварот. Што ён перадаў з-за кратаў


Нейкім чынам словы Сяргея Ціханоўскага перадалі са Следчага ізалятару. Ягоны зварот перадаў канал «Страна для жизни».

Відэа звароту Сяргея Ціханоўскага:

«Сябры! – звяртаецца Сяргей Ціханоўскі. – 2020-ы я сустракаў у ІЧУ. 2021-ы я сустракаў у турме ў Жодзіне. 2022-і я сустракаю ўжо з прысудам – 18 гадоў. Рэжым хоча, каб я здох у турме. Каб праўда і справядлівасць замоўклі.

Я не прашу вас адстойваць мяне – вы маглі гэта зрабіць у чэрвені 2020-га. Я не прашу вас адстойваць сумленныя выбары – вы маглі гэта зрабіць у жніўні 2020-га. Я не прашу вас адстойваць незалежныя СМІ і праваабаронцаў – вы маглі гэта зрабіць у 2021-м.

Я прашу вас у 2022 годзе не спадзявацца на кагосьці там. Акрамя вас, ніхто не будзе змагацца за вашыя правы. Ніхто не спыніць беззаконне, акрамя вас. Я жадаю вам стаць грамадзянамі, якія возьмуць на сябе адказнасць за Беларусь.

Змагайцеся за свае правы! Жадаю той шлях, які мы пачалі, прайсці да канца!»

Аналітыка
14, 16, 18 гадоў… Што значаць лічбы прысудаў у «справе Ціханоўскага»?
2021.12.16 00:11

За зваротам на відэа – песня «Этот путь», якую выконвае паплечнік Ціханоўскага Сяргей «Kosmas» і «Вольны хор». Словы песні ў няволі напісаў Ціханоўскі.

Вырак Сяргею Ціханоўскаму вынеслі 14 снежня 2021 года, да таго ён быў у СІЗА № 3 у Гомлі. Паведамленняў аб тым, што яго этапавалі, пакуль не было. Адвакат Ціханоўскага збіраўся падаць апеляцыю на прысуд.

Навагодні зварот ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай на момант публікацыі толькі на Youtube праглядзелі звыш 550 тысяч разоў (без уліку жывога інтэрнэт- і тэлеэфіру «Белсату») – удвая больш за зварот Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Як беларусы глядзелі зварот Ціханоўскай і запускалі феерверкі на Новы год
2022.01.01 12:09

АА belsat.eu

Стужка навінаў