Беларусы Беластоку зладзілі забег цвярозасці. Фота

Беларусы Беластоку пачалі новы год незвычайным спосабам – забегам цвярозасці. Гэтую традыцыю яны прывезлі з Горадні 1 студзеня на прабежку выйшла два дзясяткі чалавек, якія прабеглі чатыры кіламетры.

Забег цвярозасці беларускіх эмігрантаў. Беласток, Польшча. 1 студзеня 2022 года.
Фота: МХ / Белсат

Медалі Забегу цвярозасці. Беласток, Польшча. 1 студзеня 2022 года.
Фота: МХ / Белсат

«Падобная традыцыя ў нас была ўдома ў Беларусі, цяпер, калі мы былі вымушаныя зʼехаць, арганізавалі забег тут у Беластоку, і для нас стала прыемнай нечаканасцю, што столькі людзей вырашылі падтрымаць нас і здаровы лад жыцця», – сказала ў размове з «Белсатам» арганізатарка забегу Таццяна Кулевіч.

Такі забег па-ранейшаму ладзіць у Горадні недзяржаўны бегавы клуб «Run4Fun», сёлета ён таксама праходзіў. Забег цвярозасці быў і ў Менску, яго ладзіла дзяржаўная Федэрацыя лёгкай атлетыкі.

МХ belsat.eu

Стужка навінаў