«Naviband», «Volski», «:B:N:» і «Дзецюкі» на «Басовішчы-2019»


Прафесійны запіс канцэрту зорак на ХХХ Фестывалі музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2019».

Глядзіце фрагменты выступаў гуртоў «Naviband» і «Volski». Калектыў, заснаваны легендаю беларускага року, Лявонам Вольскім, выканаў свае творы, а таксама гіты іншых праектаў – «Zet» і «N.R.M».

Пасля «Басовішча» музыкі пераходзілі на беларускую мову, а гурты – распадаліся

Таксама на падляскай сцэне – гурты «:B:N:» з Бярозы і «Дзецюкі» з Горадні.

Завяршае фестываль культавая песня «Простыя словы» (аўтар – Лявон Вольскі) у выкананні Алеся Лютыча і «:B:N:».

Лявон Тарасэвіч: гэта не канец «Басовішча». «Лета ў Аб’ектыве»

XXX Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2019» прайшоў 19-20 ліпеня 2019 г. на паляне Борык ля Гарадку на Падляшшы. Імпрэзу ладзіць Беларускае аб’яднанне студэнтаў у Польшчы. Арганізатары абвесцілі, што гэта быў апошні фестываль.

Каментары