Нармальны Новы год. Святочнае шоу

У навагоднюю ноч мы падрыхтавалі для вас надзвычайнае святочнае шоу! Музыка, спевы, танцы і забавы разам з нашымі вядоўцамі ды беларускімі зоркамі.

Ці перапяе Віталь Гуркоў нашага вядоўцу Іллю Маліноўскага? Глеб Лабадзенка вырашыў кінуць тэлевізійную кар’еру і пачаў чытаць рэп? NEXTA пераклаў песню для Ганны Шаркуновай? Адказы на гэтыя пытанні ў нашым навагоднім шоу «Нармальны Новы год».

А яшчэ найлепшыя песні «Песняроў» ад Валерыя Дайнэкі – і шмат-шмат іншага.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Rostany» & Алег Хаменка – «Звон звініць» (музыка гурта «Rostany», словы Алега Хаменкі)
  • «Dee Tree» – «Аліна» (музыка гурта «Dee Tree», словы Валерыі Дэле)
  • Ігар Варашкевіч – «Гэй, там, налівай» (музыка Анатоля Горбача, словы Змітра Лукашука)
  • Ганна Шаркунова, Віталь Гуркоў, Алена Гіранок, Ілля Маліноўскі – «Аганькі» (музыка і словы Сяргея Міхалка, пераклад на беларускую Сцяпана Святлова)
  • Zrabi & Gleboki Smak – «Лесвіца» (музыка Chainx, словы Барбары Гузарэвіч і Глеба Хамутова)
  • Маргарыта Ляўчук – «Царыца ночы» (арыя з оперы Вольфганга Амадэя Моцарта «Чароўная флейта», аранжыроўка гурта «Nizkiz», лібрэта Эмануэля Шыкандэра, пераклад Андрэя Хадановіча)
  • Вядоўцы «Белсату» – «Навагодняя песня» (музыка і словы Мікіты Найдзёнава, аранжыроўка Іван Шанцаў)
  • «Nizkiz» – «Як спыняецца цішыня» (музыка і словы Аляксандра Ільіна)
  • Валерый Дайнэка – «Гора» / «Бялявая, чарнявая» / «Слуцкія ткачыхі» /«Алеся» / «Зачарованая мая» (музыка Алега Аверына, Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка, словы народныя, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Генадзя Бураўкіна, аранжыроўка Іван Шанцаў)
  • «Groove Dealer» – «Нармальна» (музыка гурта «Zet», словы Лявона Вольскага)

Глядзі таксама