Запіс онлайну з канцэрту «Крамбамбулі» ў Вільні


 

«Крамбамбуля» прэзентавала свой апошні альбом на віленскім канцэрце 7 лістапада. Гурт паабяцаў сысці цяпер у лясы: новых альбомаў не плянуецца, але даваць канцэрты музыкі будуць. 7 лістапада ў Вільні «Крамбамбуля» прэзентавала свой апошні альбом «Чырвоны штраль».  Глядзіце на «Белсаце» поўную версію відэа з канцэрту ў Вільні!

На відэа ніжэй – выступ «Крамбамбулі»:

 

«Вось і здзейснілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў, – адзначаюць у сваім маніфесце музыкі.  Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдсядацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзаліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п’юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнымі служкамі. Дык вось не атрымаецца! Мы ведаем нашыя пушчы, бары і лясы. Адсюль мы дастанем кожнага акупанта. І кожны атрымае тое, чаго заслугоўвае. І нашая перамога непазбежная, бо з намі старадаўні покліч «Гэй, ліцвіны, Бог нам радзіць!», бо не мы ўварваліся ў іхныя хаты, а яны ў нашыя. Мы не хацелі гвалту. Яны яго хочуць. Каб мы калі каму чаго, дык мы ніколі нічога ніякага. А калі што якое? Ды што там якое!».

 

Каментары