«Басовішча-2018», ч. 1: «SnopSnoŭ», «НагУаль», «Lao Che»


Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» адгрымеў 29-ы раз напрыканцы ліпеня у Гарадку на польскім Падляшшы.

Сёлета фестываль наведалі «Крамбамбуля», «Lao Che», «НагУаль», «Петля Пристрастия», «:B:N:», «Teleport», «The Glitchhh» ды іншыя.

У першай частцы канцэрту (відэа вышэй) глядзіце выступы беларускіх гуртоў «SnopSnoŭ», «НагУаль» і вядомага польскага гурта «Lao Che».

Другую частку канцэрту можна паглядзець 14 верасня а 22:00 у эфіры «Белсату» і на нашым YouTube-канале «Белсат Музыка» адразу пасля эфіру.

Менавіта на «Басовішчы» Аляксандр Кулінковіч зайграў свой апошні вялікі канцэрт, самыя яскравыя моманты якога можна пабачыць у трэцяй частцы. Яна выйдзе ў эфір 21 верасня а 22:00.

Каментары