Вынікі пошуку для:

Кампанія

Паслявыбарчыя падзеі паказалі: не зважаючы ні на што, беларусы перамаглі! Адрадзілася нацыя, мы нарэшце аб’ядналіся і – галоўнае – перамаглі свой страх! Не трэба падаць духам, хоць часам здаецца, нібыта ўсё было марна. Палітычныя вязні ў сваіх апошніх словах і лістах даводзяць, што ніякія рэпрэсіі іх не зломяць. Беларусы зрабілі вялікі крок да свабоды і далі ўсім зразумець, што Беларусь жыве, жыве нацыя, жывуць нашыя мова і сімвалы, жыве нашае жаданне быць вольнымі. І нават у самы цяжкі час трэба пра гэта ведаць і памятаць! На гэтай старонцы вы знойдзеце ўсё неабходнае, каб падтрымаць тых, хто за кратамі. Калі разумееце, што ў вас канчаюцца сілы, то пачытайце артыкулы з парадамі і гісторыямі іншых людзей. У гэты няпэўны час могуць спатрэбіцца і парады юрыстаў, якія вы таксама знойдзеце на старонцы. Нашая моц у – падтрыманні і салідарнасці. Мы гучна кажам усім: жыве!

Звязацца з намі вы можаце па адрасе belsat.zhyve@gmail.com