Зубры адолелі падольскі Віцязь


Сталічныя «зубры» перамогаю скончылі сваю працяглую васьміматчавую хатняю серыю. На «Менск-арэне» мы сустракаліся з падольскім «Віцязем».

Каманды ў прынцыпе роўныя паводле сваіх магчымасцяў у турнірнай табліцы былі побач, таму заўзятары на «Менск-арэне», якіх гэтым разам сабралася крыху больш за 9 тысячаў, чакалі ад сваіх улюбёнцаў толькі перамогі, а тыя ў сваю чаргу іх не падвялі.

Ужо на другой хвіліне дзякуючы дакладнаму кідку Сцяпанава мы выйшлі наперад, а менш як праз хвіліну ўжо вялі ў ліку 2:0. Затым лік на табло 3:0 робіць Шчэхура.Аднак госці не кінулі гуляць і здолелі адквітаць дзве шайбы, але на большае іх не хапіла. Пасля гэтай вікторыі «Дынама» узнялося на восьмы радок на Захадзе, а наступны двубой правядзём 20-га лістапада на выездзе супраць аднаклубнікаў з Масквы.