Зноў першая! Домрачава вярнулася і перамагла


Біятлон

Для яе чым горш умовы, тым лепш. Халерычны характар Дарʼі Домрачавай усцяж пакідае яе непрадказальнай. У тым ліку і для сябе. Сёлета ў сваёй першай гонцы – мікставай эстафеце ў шведскім Эстэрсундзе Дарʼя памылілася пры стральбе двойчы, індывідуальная гонка на 15 кіламетраў прынесла ёй цэлых тры штрафных хвіліны і пры гэтым 14-е месца, у спрынце там увогуле не фінішавала і раптам перамога ў Гохфільцэне.

Футбол

«Залаты мяч» найлепшага футбаліста сезону ў свеце ад французскага часопісу «Франс Футбал», які выгуляў 32-х гадовы партугалец Крыштыяну Раналду, стаўся пятым для яго, пасля чаго пірэнэец паўтарыў рэкорд Льёнэля Мэсі. Для нападніка мадрыдскага «Рэалу» гэтая ўзнагарода – другая запар. Правёўшы 25-ць мячоў у 29-ці матчах выгулянага клубам чэмпіянату Іспаніі, Раналду 12-ць разоў, больш за іншых, вызначаўся ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА, у тым ліку і двума мячамі ў пераможным з «Ювэнтусам» фінале з лікам 4:1.

Допінгавы скандал

Падчас працоўнай паездкі ў Ніжні Ноўгарад і візіту на Горкаўскі аўтамабільны завод, што адзначае 85-цігадовы юбілей, прэзідэнт Расейскай федэрацыі Уладзімір Пуцін часткова прызнаў, што Расея сама вінаватая ў допінгавых катаклізмах, у якіх яе вінавацяць. Але пры гэтым, кажучы моваю следчага Максіма Падбярозавікава з савецкай кінакамедыі «Сцеражыся аўтамабіля»… і не вінаватая.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum