Жыццё і творчы шлях Ніла Гілевіча


Творца выключнага таленту, незвычайна яркая асоба і адданы сын сваёй Радзімы. Мы запомнім яго як аўтара вядомых песень, вершаў і тонкай сатыры ды чалавека з непахіснымі прынцыпамі. На 85-м годзе жыцця ў лепшы свет адышоў Ніл Гілевіч, а з ім – і цэлая эпоха. Родная краіна і мова сталіся для яго галоўнымі матывамі як у творчасці, гэтак і ў жыцці. Пахаваюць Народнага паэта паслязаўтра ў Менску.