Жыхары Віцебску супраць Сафійскага сабору


Новы Сафійскі сабор стане візітоўкаю Віцебску і прыцягне не толькі вернікаў, але і турыстаў – цвердзяць прадстаўнікі праваслаўнай царквы. Віцебчукі аспрэчваюць: у горадзе ўжо тры дзясяткі праваслаўных культавых будынкаў, а праект будучай Сафіі да таго ж двойчы не прайшоў экалагічнай экспертызы.