Жыхарам менскіх двухпавярховых «сталінак» пагражаюць патопы


Калядны падарунак ад суседзяў – кіпень ад прарванай батарэі заліў жыхарку двухпавярховай «сталінкі» у Менску. Уратаваць ад патопу амаль нічога не змаглі, ды і аварыйная служба прыехала значна пазней. У ЖКГ цвердзяць, што ўзрост і стан будынку да аварыі дачынення не мае.