ЖКГ па-беларуску: грошы плоцім, а дамы развальваюцца


Кошты на камунальныя паслугі няспынна растуць. Урад абяцае, што ў бліжэйшыя гады беларусы пачнуць аплочваць поўны сабекошт выдаткаў ЖКГ. Аднак, як паказвае матэрыял з Гомля, на якасць падвышэнне коштаў ніякім чынам не ўплывае. Жыхары аднаго з дамоў абласнога цэнтру вымушаныя жыць у кепскіх і нават небяспечных умовах ужо шмат гадоў.