Жаночы Суперкубак Беларусі па футболе дастаўся «Менску»


У цяперашняй сітуацыі футбол нажыва – ужо цікава, а калі ў яго гуляюць яшчэ і дзяўчаты, то гэта дадае своеасаблівага шарму. Матч за суперкубак Беларусі прайшоў сёння ў нашай сталіцы, дзе сталічны клуб «Менск» сустракаўся з «Зоркай-БДУ». Менавіта апошнія змагаліся за трафей,бо яшчэ адна каманда чэмпіянату «Іслач» была зліквідаваная і канула ў лету. Непасрэдна на месцы падзеяў працаваў наш спартовы аглядальнік Дзмітрый Сухановіч.

Беларусь і Нікарагуа. Што цяпер нас аб’ядноўвае? Не кожны адразу адкажа на пытанне. Аднак менавіта ў гэтых краінах, нягледзячы на пандэмію каронавіруса, працягваецца футбольнае першынство.

Hавiны
Беларускі футбол набывае шалёную папулярнасць праз каронавірус
2020.03.22 12:45

Сёння мы на сталічным стадыёне клубу «Менск», дзе вызначыцца ўладальнік футбольнага суперкубка Беларусі сярод жаночых камандаў. Прыехалі крыху раней і паразмаўлялі з заўзятарамі, якія, нягледзячы на каронавірус, усё ж такі наведалі гэтую сустрэчу!

Футбол, хакей, тэніс і гэтак далей. Не так даўно заўзятары маглі выбіраць, што ім даспадобы.

Аднак цяпер ужо іншыя часы, на планеце спорт пастаўлены на паўзу, і толькі ў нашай краіне можна атрымаць асалоду ад спартовых мерапрыемстваў у рэжыме онлайн.

Сёння за ганаровы трафей змагаліся сяміразовы чэмпіён Беларусі клуб «Менск» і срэбраны прызёр леташняга першынства «Зорка-БДУ». У выніку ўладальнікам Суперкубка краіны стаў «Менск», які разграміў апанента з лікам 5:0.

А ў мужчынскім футбольным чэмпіянаце наагул нейкія неспадзяванкі. БАТЭ і менскае «Дынама» саступілі ў сваіх першых двух матчах і застаюцца на дне табліцы. Лідыруюць сенсацыйна «Менск» і «Энергетык-БДУ». Вось так.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат»