Згоншчыка «EgyptAir» затрымалі


Захоп егіпецкага самалёта на рэйсе Александрыя–Каір, пасадка ў кіпрскім аэрапорце Лярнакі, пяць гадзінаў перамоваў ды шчаслівае сканчэнне – усе закладнікі вызваленыя, злачынцу затрымалі спецслужбы. Пасля тэрактаў у Еўропе, першая версія – чарговы тэракт, аднак у выніку, як кажуць, – «шэршэ ля фам». Прычынаю захопу летака сталіся асабістыя матывы і сямейныя праблемы. Падрабязнасці выкрадання самалёта – у матэрыяле.