Збліжэнне Беларусі ды Захаду?


Беларусь павінна падпісаць з Еўразвязам новае пагадненне для будавання адносінаў – заявіў міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Міністр упэўнены, што Беларусь заўжды выступала за раўнапраўны дыялог з Абʼяднанай Еўропаю ды ЗША. Аднак, паводле Уладзіміра Макея, умоваю для паўнавартаснай супрацы павінна стаць поўная адмена санкцыяў для Беларусі.