Заява ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі


Сёння ў Гомлі, Горадні і Магілёве людзі выйшлі на мітынгі супраць дэкрэту «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

На гэты конт выказалася ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі, сёння, 19 лютага:

«Абурае, што да людзей не выйшаў ніводзін з чыноўнікаў мясцовай улады, у тым ліку, намеснікі ў справах ідэалогіі».

У сувязі з гэтым партыя прапаноўвае прыпыніць дзеянне дэкрэту для вывучэння яго практыкі, а таксама звольніць чыноўнікаў мясцовых адміністрацыяў, якія не выйшлі да пратэстоўцаў.

Чытайце таксама: 

Раней, у сувязі з пятнічнай акцыяй у сталіцы, ЛДПБ заклікала ўлады пачуць свой народ і зрабіць усё магчымае, каб сацыяльнае напружанне не расло.

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі называе сябе канструктыўнай апазіцыяй, але зрэдку крытыкуе ўрад і кіраўніка Беларусі. Сярод апошніх ініцыятываў партыі – правядзенне рэферэндуму ў справе змены Канстытуцыі, каб павялічыць прэзідэнцкі тэрмін да 7-мі гадоў.

Глядзіце выданне цалкам