Заводы на мяжы калапсу


Неплацяжы і звальненні на заводах канстатуе афіцыйная статыстыка. Тры чвэрці беларускіх прамысловых прадпрыемстваў не здольныя своечасова аплочваць сваіх рахункаў. Ратаваць айчынную прамысловасць і агулам гаспадарку, каб пасля было з чаго вяртаць крэдыты, урад спрабуе з дапамогай МВФ і Сусветнага банку. Аднак ці да парадаў міжнародных адмыслоўцаў чыноўнікі ўрэшце прыслухаюцца?