Завод у Рэчыцы: год без заробкаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/ZKuBfA02LTs”][vc_column_text]Апошні раз атрымлівалі заробак летась у красавіку, кажуць працаўнікі рэчыцкага заводу «Рытм». Спадзяюцца, што кіраўніцтва ўрэшце разлічыцца за запазычанасці, бо пакуль замест заробкаў атрымліваюць на рукі толькі разліковыя квітанцыі.

У савецкі час, у сярэдзіне 80-х рэчыцкі Рытм лічыўся высокатэхналагічным прадпрыемствам, якое вырабляла прадукцыю для касмічнага карабля «Буран», адпаведніка амерыканскага «Шатлу». У сярэдзіне 2000-ых тут планавалі збіраць іранскія аўтамабілі. Цяпер ад былога прадпрыемства засталіся руіны.

Выглядае на тое, што частка працаўнікоў ужо ледзь не па звычцы ходзіць на працу. Тыя, хто не згодны гадамі чакаць разлікаў, папросту звальняюцца. Паводле неафіцыйных звестак сума запазычанасці прадпрыемства перад працаўнікамі складае 280 млн рублёў. Мясцовыя ўлады і пракуратура пра сітуацыю на Рытме ведае, але ніякіх дзеянняў не прадпрымаюць.

Паводле мясцовых жыхароў, за апошні час у Рэчыцы зачыніліся больш за 20 прадпрыемстваў, у тым ліку Рэчыцкі гідролізны завод і мясцовы маслазавод, які прайшоў праз праграму мадэрнізацыі. Працы ў горадзе не засталося, кажуць рэчычане.

Нават паводле афіцыйнай статыстыкі, Гомельская вобласць – лідар па колькасці беспрацоўных у краіне. Паводле апошніх звестак Белстату, тых, хто не мае магчымасці знайсці працу тут зарэгістравана амаль 8 тысяч асобаў. На гэтым тле ў Рэчыцы пачалі зʼяўляцца нават адмысловыя паслугі – крэдыты для беспрацоўных.

Аркадзь Несцярэнка