Захад «заклапаціўся» парламенцкімі выбарамі ў Расеі


Расейскія выбары ў парламент прынеслі партыі Уладзіміра Пуціна канстытуцыйную большасць у парламенце і небывалыя дасюль паўнамоцтвы. А пакуль у офісе «Единой России» з гэтае нагоды адкаркоўваюць шампанскае, прыходзіць і міжнародная рэакцыя на выбарчую кампанію. А яна сведчыць пра тое, што падставаў для радасці не так і шмат.