«Захад-2017»: самалёты падаюць, верталёты страляюць не туды


Ужо першы дзень беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017» адзначыўся падзеннем расейскага бамбавіка Ту-22 у Калужскай вобласці і згубаю цэлай арміі. Міністэрства абароны Беларусі зняпраўдзіла заявы сваіх хаўруснікаў пра высоўванне ў краіну першай гвардзейскай танкавай арміі. Сёння ж зʼявілася відэа авіяўдару верталёта Ка-52 па журналістах.

Федэральныя медыі не спяшаліся паведамляць пра здарэнне, а расейскае Міністэрствы абароны выступіла з рашучаю заяваю.

«Усе паведамленні ў сацыяльных сетках пра «залпы па натоўпе журналістаў», «вялікую колькасць цяжкапараненых» – наўмысная правакацыя або чыёсьці персанальнае глупства», – заявілі ў Мінабароны РФ.

Паводле інфармацыі шэрагу мясцовых недзяржаўных медыяў, у інцыдэнце пацярпелі прынамсі дзве асобы. Уласна ж здарэнне на палігоне «Лужскі» каля Санкт-Пецярбургу мела месца нібыта яшчэ 17-га верасня. За дзень да візіту Уладзіміра Пуціна.

3 % ад афіцыйных 12 700 салдатаў, якія бяруць удзел у вучэннях, – наўрад ці «дапушчальная» лічба. Прычым усе надзвычайныя здарэнні – падзенні самалётаў, абстрэлы журналістаў, парушэнні паветраных межаў краін НАТО – здзяйсняюцца выключна расейскімі вайскоўцамі. З беларускага боку вядома толькі пра скандальны паход па грыбы мясцовага памежніка ў мінулыя выходныя. Той парушыў дзяржаўную мяжу Літвы на два з паловаю метры.

Усевалд Шлыкаў, «Белсат», фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum