За колькі прадалі «MSQRD» фэйсбуку?


А цяпер навіна, якой варта ганарыцца ўсім беларусам. Найбуйнейшая сацыяльная сетка ў свеце – «Фэйсбук» – набыла праграму «Маскарад», распрацаваную трыма нашымі суайчыннікамі. Заснавальнік «Фэйсбуку» Марк Цукэрбэрг ужо прымераў пару масак беларускай вытворчасці. Зрабіў гэта і Валеры Руселік.