З працаю ўсё горш і горш


Тым часам у Беларусі ўсё больш актуальным становіцца пытанне не толькі «як працаваць менш і за лепшыя грошы?», а наагул «дзе знайсці працу?».

Сітуацыя з працоўнай занятасцю, пасля перапынку на выбарчы перыяд, зноў пачала пагаршацца. У лістападзе айчынныя прадпрыемствы звольнілі на 12 тысяч работнікаў больш, чым узялі на працу. І гэта толькі паводле афіцыйнай статыстыкі.