Яшчэ адзін Чарнобыль у Беларусі?


Чарнобыльская трагедыя нічому не навучыла ўлады Беларусі. Вытворчасць першага атамнага рэактара для беларускай АЭС даверылі расейскаму прадпрыемству, якое прастойвала 30 гадоў, ды ледзь не сталася банкрутам. І вось нарэшце знайшлі куды ж збыць тое, што нікому не патрэбнае.