Як завершыцца чарговы працэс «справы лекараў» для галоўнага траўматолага краіны?


Сёння пачаўся суд над акадэмікам, заслужаным лекарам Аляксандрам Белецкім, які больш за 11 год узначальваў Рэспубліканскі цэнтр траўматалогіі і артапедыі (РНПЦ). Летась у ліпені пасля затрымання ў ягоным гаражы знайшлі больш за паўмільёна долараў. Што мае на лекара следства?

Былы лекар: «Адкуль $ 500 тыс.? У 90-х зашываў бандыта».

Так, гэта быў адзін з самых чаканых працэсаў у лекарскай справе. Але выстава элітнага алкаголю і стосы валютавых пачкаў, якія мы бачылі на відэа аператыўнікаў з вобшуку ў Бялецкага летась у ліпені па выніках следства выявілася толькі ў 3 эпізоды абвінавачання ў хабары на агульную суму каля 6 тысячаў долараў.

Бялецкі вызначаецца сярод іншых фігурантаў не толькі колькасцю ашчаджэнняў, знойдзеных у гаражы. Гэта і падтрыманне ў медыях з боку былых пацыентаў, а таксама сёння – на самім працэсе – не пабаяліся медыйнай увагі сябры і калегі прафесара. Сяргей, знаёмы з Бялецкім:

«Яму даводзілася апераваць і дачку маю, і я ведаю яшчэ некалькіх людзей… Гэта найвышэйшага класа хірург».

На судзе пракурор спрабуе давесці, што Бялецекі атрымаў не менш за 6 тысячаў долараў ад вонкавых фірмаў за тое, што забяспечваў своечасовую аплату з боку РНПЦ за рамонт і абслугоўванне гэтымі фірмамі медычнага абсталяванне цэнтру. Факт хабару Бялецкі цалкам прызнае, што дапамагаў – адмаўляе. Сцвярджае, што частку хабару выдаў на арганізацыю паездкі лекараў на кангрэс у Барсэлоне. У выніку з ліпеня да студзеня Бялецкі сядзеў у СІЗА. Цяпер галоўны траўматолаг краіны пад хатнім арыштам, журналістам не каментуе, але жартуе:

«Давайце я вам, хлопцы, лепш здымак пагляджу».

Адкуль 500 тысячаў долараў – запытаў на працэсе пракурор. Бялецкі патлумачыў, што ў 90-ых часта «зашываў» аднаго бандыта. Хоць сувязі Бялецкі меў сур’ёзныя і ў наш час. З допыту пракурора: лекар мімаходзь расказаў гісторыю, як дапамагаў зрабіць беларускі пашпарт знаёмай, бо мог наўпрост патэліць памочніку прэзідэнта.

Як і з мінулых працэсаў вынікае, што прыватныя фірмы плацілі медычным кіраўнікам «за пасаду», а не за канкрэтны від паслугаў. Як і тое, што лекар мае зашываць ці глядзець здымкі, а кіраваць буйнымі медычнымі ўстановамі адмыслова навучаныя таму людзі. Інакш з такімі антыкарупцыйнымі тэмпамі праваахоўнікаў на свабодзе не застанецца сапраўды дасведчаных адмыслоўцаў.

Алесь Залеўскі, belsat.eu