Як у Беларусі сустрэлі Новы год


Без салатаў, але з бенгальскімі агнямі і шампанскім, новы 2016-ы на вуліцах сустрэлі тысячы беларусаў. Толькі ў Менску ў святочных імпрэзах узялі ўдзел каля 70 тыс. асобаў. Тых, хто сустракаў Новы год каля галоўнае ялінкі краіны, мы папрасілі перадаць свае пажаданні гледачам «Белсату».