Як святкавалі новы 2021 год у свеце падчас пандэміі


Мінулы 2020 год запомніцца шмат чым, але перш за ўсё гэта сусветнай эпідэміяй COVID-19, якая змяніла традыцыйнае святкаванне новага года ў розных кропках свету. Лазернае шоў у Лондане, феерверкі над Версалем і амаль што пусты Таймс-сквер у Нью-Ёрку. Дзе і як у свеце сустракалі новы 2021 год?

Замест традыцыйнага феерверку на коле агляду ў Лондане – лазернае шоу. 300 дронаў малявалі ў небе фігуры, сімвалізуючыя падзеі 2020-га.

У Францыі праз пандэмію каронавіруса ўвялі каменданцкую гадзіну. У гэтую ноч грандыёзны салют над Вэрсалем французы назіралі з экранаў сваіх гаджэтаў.

Брандэнбургская брама – традыцыйна цэнтральнае месца святкаванняў у Берліне. Сёлета з імпрэзаў – толькі феерверк.

Італія праз каронавірус да 6-га студзеня стала чырвонаю зонаю. Святкаванне Новага года тут таксама адбылося онлайн. Над замкам у горадзе Фэрара палыхалі рознакаляровыя феерверкі.

Шматлюдна было на вуліцах Харватыі.

«Не было лепшага года. Я назаўсёды запомню 2020-ы»

«Калі ацэньваць гэты год, то я дам тры з дзесяці»

«Я жадаю, каб людзі зноў сталі бліжэйшыя адно да аднога. Бо мы ўжо запамятавалі, як гэта – адчуваць, што мы разам», – разважаюць жыхары і госці Харватыі.

Пад песні ды танцы, Новы год сустрэла Бразілія. Як заўсёды, усе сабраліся на пляжы, адкуль добра бачна святочны салют.

Традыцыйнае спусканне шара на Таймз-Скўэр у Нью-Ёрку – адзін з самых яскравых сімвалаў сустрэчы Новага года ў свеце. Сёлета цырымонію прысвяцілі барацьбе з Ковід-19. Таму прысутнічаць на ёй маглі толькі датычныя да барацьбы з пандэміяй.

Надзея Бельская, «Белсат»