Як рыхтавацца да Вялікадня. Рэцэпты каталікоў


У Вялікую суботау вернікі наведваюць святыні ў чаканні найважнейшага моманту Велікоднага трыдыюму – уваскрашэння Хрыста.

Пераход ад смерці да жыцця – гэтак называюць Велікодныя святы ў хрысціянскай традыцыі. Добра ведаюць гэта ў сям’і Панько з Віцебску. Рыхтаванне да Вялікадня тут ідзе поўнаю хадою.

«Кожны дзень ідзем да касцёла, самае галоўнае гэта быць канешне на імшы ў гэты дзень, маліцца, разважаць, а калі ўжо браць потым традыцыі, то традыцыі да, пафарбаваць яйкі, набыць можа якія булкі, ці спячы самаму які пірог ці торт», – кажа гаспадыня Эла Панько.

Вялікдзень, як звычайна, збірае ўсю вялікую сямʼю разам. У рыхтаванні бяруць удзел усе: ад малых да старых.

«Ну канешне калі я была маленькай перш за ўсе гэта булкі, гэтыя яйкі, розныя гэтыя традыцыі, а цяпер гэта канешне калі ўся сямʼя збіраецца», – кажа дачка Караліна Панько.

Свята ўваскрашэння Хрыста цесна звязанае ў вернікаў з прысутнасцю ў святыні. Гэтак, каталіцкія вернікі ў Менску ў касцёле Найсвяцейшай Дзевы маліліся і асвячалі ежу. Людзі прыходзілі сюды сем’ямі.

Для служэбнікаў касцёлу гэтыя дні надзвычай асаблівыя.

«У нас павінна радзіцца жыццё вечнае, якое нам дае Хрыстос, гэта галоўнае такое пасланне гэтага свята. Любоў якая ўкрыжавала ў сабе, з мёртвых паўстае», – кажа семінарыст Уладзіслаў.

Вялікдзень – адное з галоўных святаў у хрысціянскіх вернікаў. Велікодны перыяд у каталікоў працягнецца ажно пяцьдзясят дзён. Завершыць яго ўрачыстасць спасылання Духа святога, якое, паводле хрысціянскай традыцыі, пачынае новы этап духоўнага ўзросту вернікаў.

Міхась Слаўнікаў; фота – Васіль Фядосенка/Reuters