Як прайшла цырымонія «Оскар-2019»?


Амерыканская кінаакадэмія выбрала намінантаў прэміі «Оскар». Залатую статуэтку за найлепшае кіно года атрымаў Піцер Фэрэлі, рэжысёр амерыканскай біяграфічнай камедыйнай драмы «Зялёная кніга».

Брайан Мэй і Роджэр Тэйлар з вакалістам Ададам Ламбэртам… зоркі сцэны музычнай заззялі перад зоркамі кінематографу… замест традыцыйнага стэнд-апу перад уручэннем «Оскараў». Гэта 91-ая цырымонія!

Фільм «Зялёная кніга» прызнаны найлепшым у 2018-ым годзе, яшчэ дзве ўзнагароды ўзяў за арыгінальны сцэнар і мужчынскую ролю 2-га плану для Магэршала Алі.

«Багемская рапсодыя» заваявала ажно чатыры статуэткі: за найлепшы гук, гукавы мантаж, мантаж фільму і галоўную мужчынскую ролю для Рамі Малека.

Мексіканскае кіно «Рома» высока адзначылі ў Амерыканскай кінаакадэміі – тры ўзнагароды: рэжысёр – Альфонса Куарон, кіно на замежнай мове і выдатная аператарская праца.

«Чорная пантэра» – тры Оскары! За працу мастака-пастаноўшчыка, касцюмы і музыку да фільму.

Фільм «Фаварытка» – жаночая роля – Алівія Колмэн.

«Калі б Біл-стрыт магла загаварыць»: жаночая роля 2-га плану Рэджына Кінг.

«Чорны кланавец» – адаптаваны сцэнар.

«Чалавек-павук: праз сусвет» – анімацыя.

«Свабоднае сола» – дакументальнае кіно.

«Першы чалавек» – спецэфекты.

«Улада» – грым і фрызура.

«Зорка нарадзілася» – песня «Shallow» Лэдзі Гагі.

«Скура» – ігравая кароткаметражка.

«Кропка. Канец сказа» – дакументальная кароткаметражка.

«Баў» – анімацыйная кароткаметражка.

Бальшыня ўзнагародаў – як ніколі раней, прадказальныя, кажуць кінакрытыкі. Неспадзяванкі таксама былі. Напрыклад, у намінацыі найлепшы актор.

«Больш ставак было на Віга Мортэнсана. Ягоная роля ў «Зялёнай кнізе была выдатная і яму прадказвалі перамогу, але што зробіш… Пэўна мусіла быць нейкая інтрыга», – гаворыць Ганна Яфрэменка, кінакрытык, рэдактар Афішы Tut.by.

Непрадказальнаю апынулася вышэйшая ацэнка для Алівіі Колмэн, абранай найлепшаю акторкаю. Намінаваная ўпершыню, яна прызналася, што Оскар для яе – вялікі стрэс!

«Я вельмі радая трапіць у гэтую катэгорыю разам з такімі ашаламляльнымі кабетамі. Глен Клоўз, вы былі маім кумірам так доўга! Гэта надзвычай нетыповая сітуацыя! І я не хацела, каб усё выйшла вось так! Вы незвычайная!» – дзялілася Алівія Колмэн, лаурыятка прэміі «Оскар».

Старанна вучыцца ў найлепшых нашае маладое, беларускае кіно. Кіназнаўца Ігар Сукманаў:

«Галоўнае засяродзіцца і сканцэнтравацца менавіта на тым што хвалюе менавіта нас, што нас непакоіць. Калі гэта будзе сугучна з праблемаю ў Аргентыне, Аўстраліі і Злучаных Штатах Амерыкі, раней ці пазней яно дасягне гэтых узбярэжжаў».

А пакуль нашае кіно запрашаюць на фестывалі У Карлавых Варах, у Адэссе, у Вільні, на фестываль Маладосці ва Украіне, »Залаты Абрыкос« у Арменіі і безумоўна – «Лістапад».

«Галоўнае засяродзіцца і сканцэнтравацца менавіта на тым што хвалюе менавіта нас, што нас непакоіць. Калі гэта будзе сугучна з праблемаю ў Аргентыне, Аўстраліі і Злучаных Штатах Амерыкі, раней ці пазней яно дасягне гэтых узбярэжжаў».

Юлія Цяльпук, belsat.eu