Як на Магілёўшчыне адзначаюць абрад «Бразгун»


Першы ключ крыніцы ў вёсцы Наркі ў Чэрыкаўскім раёне на Магілёўшчыне б’е 13-га ліпеня. Аколіца адзначае мясцовае свята «Бразгун».

«Мне яшчэ гадоў 5 было… Людзі збіраліся і казалі, што недзе зазвінеў звон. Аказваецца, што тут на «Бразгуне» прабіў ключ і званіла», – распавядае ўдзельніца абраду.

Паводле легенды, крыніца прабіла ў Нарках недзе каля сярэдзіны 20-га стагоддзя, пасля доўгай засухі, як водгук на малітву святым апосталам Пятра і Паўла. Мясцовыя выкупілі гэты абраз і зрабілі абрадным.

«Не было ж бацюшак. Таму на месцы калі памаліліся, назад забіралі абраз і везлі. Сёння ў мяне, заўтра ў суседа і пайшла, пайшла далей. Абышла вёску і назад да жанчыны, якая яе захоўвала», – кажа Любоў Чапеліна, жыхарка вёскі Наркі.

Любоў Чапеліна была адною з храніцельніц іконы, якую перадавалі, пакуль было каму. Вёска апусцела, таму летась абраз аддалі Чэрыкаўскай царкве.

«Памятаю, што 25 гадоў таму такіх гулянняў тут не было. Былі асобныя групы вернікаў, якія збіраліся і маліліся. Потым, калі пайшло аслабленне ў веры, пачалі ўсенародна святкаваць», – распавядае протаіерэй Мікалай, царква Святога Ушэсця ў Чавусах.

Сёлета абрад выканалі наўпрост на крыніцы пасля яе асвячэння. Вернікі тройчы прайшлі пад іконаю.

«Больш за 20 гадоў запар я прыязджаю сюды, каб памаліцца святым апосталам Пятру і Паўлу».

«Я прыйшоў сюды набраць вады, на тры сямʼі набраў 30 літраў».

Пад абаронаю дзяржавы крыніца з 2011-года. «Бразгун» унеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і зрабілі Рытуальна-абрадавы комплекс. У Нацыянальным Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і абрад выглядае інакш, і пасля яго – забаўляльная частка.

Юлія Цяльпук belsat.eu