Як менскія «Цмокі» дасягнулі найгучнейшага поспеху ў гісторыі?


Баскетбол

Каб мець перспектыўную спартовую будучыню, мы павінныя цешыцца не толькі алімпійскімі поспехамі, якія ўзвышаюцца дзяржаваю як нешта надзвычайнае, але заўважыць і шанаваць таксама больш дробныя, лакальныя дасягненні, такія, як хада наперад мужчынскага баскетболу, дзе нацыянальная зборная, складзеная на базе менскіх «Цмокаў» дасягнула найгучнейшага поспеху за сваю гісторыю, адолеўшы дзейных чэмпіёнаў Еўропы славенцаў у сталічным Палацы спорту.

«За конт энергіі, каманднай гульні, усю сустрэчу падтрымлівалі добры тэмп, такая вельмі хуткая гульня атрымалася – 93:92. Амаль па 100 пунктаў набралі каманды. Напэўна, нават гулялі ў іх баскетбол, таму што яны любяць бегчы больш, но мы, можна сказаць, іх перабегалі. Мы, можа хацелі гэтую перамогу нават больш, чым яны», – кажа нападнік зборнай Беларусі Максім Салаш.

«Мы вельмі нядрэнна глядзеліся ў трэніровачным працэсе: была жорсткасць, была канцэнтрацыя і было тое, што я вельмі люблю: вельмі добрая канкурэнцыя, добразычлівая канкурэнцыя ў плане таго, што мы змагаліся, кожны змагаўся за склад, каб быць у гэтай дванаццаты, але ў той жа час і падтрымлівалі адно аднаго», – дадае Аляксандр Круцікаў, галоўны трэнер зборнай.

Пратакольныя дадзеныя актыўнасці уражваюць: амаль двухкротная перамога ў падборах 46 супраць 28-мі з 52-ма набранымі пунктамі ў »фарбе« у той час як славенцы ў зоне перад шчытом беларусаў адзначыліся толькі 32-ма пунктамі. І толькі адну трапную спробу саступілі суперніку ў »трохпунктавых« эфектыўных атаках – 10 супраць 11-ці. Славенія ўжо зараз магла б святкаваць кваліфікацыю ў наступны раўнд адбору, а так прыйдзецца чакаць лета. Пакуль у наступным раўндзе толькі Іспанія, якая атрымала чатыры перамогі запар. Беларусь 28 чэрвеня гуляе ў Чарнагорыі, а 1 ліпеня – у Іспаніі.

Хакей

Заключны матч рэгулярнага сезону ў Экстралізе чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю ўжо нічога не вырашаў акрамя прынцыповага пытання. Ці здолее »Юнацтва«, якое ўжо двойчы саступала чэмпіёну – гарадзенскаму »Нёмну« толькі ў лютым урэшце пацешыць сябе перад імаверным фінальным процістаяннем ужо гэтага першынства.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: bc-tsmoki.by