Як браць у доўг і не аддаваць


Браць у доўг і не аддаваць. Формула поспеху беларускіх прадпрыемстваў. Неплацяжы растуць як снежны ком. Толькі за сакавік доля нявернутых пазык, выдадзеных банкамі, павялічылася амаль на 10 адсоткаў, а з пачатку года – амаль у паўтара разу. І прасвету не бачна. Старшыня Нацбанку Павел Калавур папярэджвае: гэты паказнік будзе толькі павялічвацца.