Як беларускі стартавалі на «Australian open 2018»?


Тэніс

Па-рознаму правялі свае стартавыя матчы на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе дзве беларускі. Спачатку на кортах Мельбурну высвятлялі адносіны Аляксандра Сасновіч і амерыканка Крыстына Макгэйл. Для выяўлення пераможцы спартоўкі згулялі ўсяго два сэты, а ў выніку – 6:3, 6:2, перамога Сасновіч. А вось нашая Арына Сабаленка завяршыла выступ у адзіночцы, саступіўшы ў напружаным двубоі аўстралійцы Эшлі Барці 7:6, 4:6, 4:6. Таксама ў наступным раўндзе мы ўбачым Марыю Шарапаву, Агнешку Радваньску, Гарбінне Мугурусу, Андрэю Пэткавіч, Сімону Халеп.

Хакей

Дзве сустрэчы былі згуляныя ў чарговым туры Экстралігі хакейнага чэмпіянату краіны. «Шахцёр», які займае другі радок турнірнай табліцы першынства, у Салігорску прымаў «Дынама» (Маладзечна).

Футбол

Дзве сустрэчы былі згуляныя ў чарговым туры Экстралігі хакейнага чэмпіянату краіны. «Шахцёр», які займае другі радок турнірнай табліцы першынства, у Салігорску прымаў «Дынама» (Маладзечна).

Гандбол

Мужчынская зборная Беларусі сёння заканчвае першы групавы этап чэмпіянату Еўропы па гандболе ў Харватыі. У папярэдняй групе Б каманда Юрыя Шаўцова сустракаецца з дзейнымі чэмпіёнамі планеты зборнаю Францыі. Нават калі беларусы і прагуляюць, шанец выйсці ў другі раўнд застаецца. Для гэтага патрэбна, каб у матчы Аўстрыя – Нарвегія, які распачнецца а 22:30, каб нарвежцы не саступілі апанентам.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Edgar Su / Reuters / Forum