Аб'ектыў 02.11.2015 Беларусы свету адзначылі Дзяды


Чалавека чалавекам робіць памяць аб продках. Гэтак акрэсліў Дзяды былы палітвязень Мікола Статкевіч. Найбуйнейшая акцыя прайшла вуліцамі Менску да мемарыялу Курапаты. Сталічныя ўлады ўжо выставілі рахунак за свае паслугі падчас шэсця. Кошт нацыянальнае памяці – 32 мільёны рублёў.

Памінальныя акцыі ў Беларусі ды не толькі. Памяць продкаў на Дзяды беларусы ўшанавалі ў тым ліку ў Польшчы, Літве, у Злучаных Штатах. У Менску гэты дзень адзначылі традыцыйным шэсцем ад гадзіннікавага заводу да ўрочышча Курапаты – месца спачыну тысячаў бязвінна забітых сталінскімі катамі беларусаў.

Глядзі таксама
Каментары