Як 20 гадоў прадаваць нацыянальную сімволіку ў цэнтры гораду


Ён мог зрабіць кар’еру ў Міністэрстве юстыцыі, але выбраў кардынальна іншы шлях. Асобу Барыса Хамайды ведае бадай кожны віцяблянін. Чалавек пад бел-чырвона-белым парасонам, які амаль 20 гадоў на адным і тым жа месцы прадае незалежныя газеты ды нацыянальную сімволіку. Напярэдадні ў Полацку пра нязломнага актывіста прэзентавалі фільм і фотавыставу.