«Я веру ў тое, што выбар ёсць». Таццяна Караткевіч пачала выбарчую кампанію

Хаця да заканчэння рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў засталося яшчэ чатыры дні, подпісы за вылучэнне можна збіраць ужо з сённяшняга дня. Нашая здымачная група назірала за падпісным прагрэсам аднаго з лідараў кампаніі «Гавары Праўду!» Таццяны Караткевіч.