«Wikileaks» прадаў беларускую апазіцыю? Медыякансультант пра тое, як гэта магло здарыцца

Спецслужбы Аляксандра Лукашэнкі выкарысталі сакрэтныя матэрыялы, перададзеныя праектам «Wikileaks», каб арыштаваць беларускіх апазіцыянераў у 2010-м годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведамляе амерыканскі часопіс «New Yorker». Пасярэднікам між арганізацыяй і беларускімі ўладамі выступіў пракрамлёўскі публіцыст.