Аб'ектыў 15.09.2019 «Wargaming» прывёз на «Дзень танкіста» «The Offspring»


У менскім Парку Перамогі святкуюць апошні на сёлета буйны беларускі фестываль пад голым небам.

Арганізатавала «Дзень танкіста» кампанія «Wargaming». Партнёрамі фэсту былі ўлады Менску і Міністэрства абароны, таму ўлады уключылі імпрэзу ў асноўны спіс святкаванняў, звязаных з Днём гораду.

«Мы прыйшлі сюды проста так. У нас неўзабаве іспыты, шмат хто сыходзіць з нашага класу. Мы вырашылі адпачыць усе разам. Атрымаць цікавыя эмоцыі, а таксама прызы і падарункі», – распавядалі «Белсату» наведнікі імпрэзы.

Іншыя наракалі на холад і даўгія чэргі да відэагульняў, у якіх даводзілася чакаць па дзве гадзіны.

«Лепш дома пагуляць. Прычым у любую гульню, не толькі тую, якая тут», – казалі госці фэсту.

На сцэне выступілі амерыканскі рок-гурт «The Offspring», расейскія «Звери», украінскія «Воплі Відаплясава» і беларуская «Крамбамбуля».

Фэст скончыцца позна ўвечары святочным феерверкам.

Рэпартаж Дзяніса Ганчарэнкі глядзіце ў поўным выданні навінаў за 15 верасня

Глядзі таксама
Каментары