Вызначыліся ўдзельнікі плэй-оф моладзевага чэмпіянату свету па хакеі


На моладзевым чэмпіянаце свету ў Фінляндыі вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф. Беларусь, як вядома, туды не трапіла. У чвэрцьфінале Швецыя паспрачаецца са Славаччынаю, Фінляндыя – з Канадаю, Расея – з Даніяй, а Злучаныя Штаты – з Чэхіяй. Для таго, каб застацца ў гэтым дывізіёне, нашым суайчыннікам трэба будзе перагуляць Швейцарыю.

«Detroit Red Wings» ізноў не адужалі суперніка ў рэгулярным сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі. Прычым у першым перыядзе спаткання з «Pittsburgh Penguins» «чырвоныя крылы» вялі 2:0. Але з такім жа лікам прагулялі другі, а ў трэцім прапусцілі тры безадказныя шайбы. «New York Islanders» без пунктавага ўдзелу беларуса Міхаіла Грабоўскага перамаглі «Sabres» у Бафала 2:1.