Выбары ці байкот?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/p1l9GqQLpcs”][vc_column_text]Дзевяць дзён застаецца да заканчэння палітычнай кампаніі выбары-2015. І чым менш часу, тым усё больш аргументаў гучыць як з боку тых, хто заклікае ісці галасаваць, так і з боку прыхільнікаў ігнаравання палітычнага шоў.

У Гомлі актывісты мясцовай кааліцыі дэмсілаў атрымалі дазвол на агітацыю супраць кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Сёння тут мінакам раздавалі ўлёткі з запрашэннем далучыцца да адмысловай акцыі, якая адбудзецца 7 кастрычніка.

УЛАДЗІМІР КАЦОРА, АРГАНІЗАТАР АКЦЫІ, ГОМЕЛЬ:

«Адразу пасля пачатку раздачы ўлётак з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, у якіх з’явіліся пытанні, чаму запрашэнні раздаваліся менавіта ў цэнтры Гомля».

Партызанскімі сродкамі за байкот агітуюць у Берасці, там з’явіліся вось такія банеры. Адваротная агітацыя ідзе ў сталіцы. У Менску распаўсюджваюць улёткі з заклікамі ісці на выбары. Сярод іншага арганізатары галасавання абяцаюць бясплатную гарбату ўсім выбарцам і нават фота на памяць. Каардынатар кампаніі за справядлівыя выбары Віктар Карняенка на выбары ісці не плануе, а таксама прагназуе, што пасля галасавання адбудзецца перафарматаванне ўнутры апазіцыі.

ВІКТАР КАРНЯЕНКА, КААРДЫНАТАР КАМПАНІІ ЗА СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ:

«Мусіць быць выбарцам прадстаўлены чорна-белы варыянт выбараў – ёсць улада і апазіцыя».

Ідэя выбару адзінага кандыдата, якая не знайшла падтрымання цягам гэтай кампаніі, сёння адзначае дзесяцігодзе, менавіта падчас Кангрэсу дэмсілаў у 2005 годзе адзіным быў абраны Аляксандр Мілінкевіч. Сам Кангрэс, як інстытут працаваў 2 гады, і да гэтага часу лічыцца адной з самых дэмакратычных працэдураў абрання лідара сярод беларускай апазіцыі.

АН, Белсат[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]