«Вы не маеце права здымаць». Белсатаўцаў судзяць па ўсёй краіне


Што беларусам на карысць тое дзяржаве не да спадобы. Гаворка пра асвятленне нашым тэлеканалам вострых сацыяльных і эканамічных праблемаў, за якія ўлады часцяком караюць журналістаў Белсату. Толькі летась нашыя журналісты атрымалі штрафаў больш як Br 40 тыс. Працягваецца ціск і сёлета. Сёння чарговыя вялікія штрафы атрымалі яшчэ тры мае калегі.

Лідскі будаўнічы рынак – грамадскае месца

Міліцыянты – пры выкананні.

«Мяне ніхто не мае права здымаць без майго дазволу», – мяркуе маёр Вадзім Прозараў.

«Вы нас не маеце права здымаць», – дадае ягоны калега маёр Аляксандр Касцэвіч.

Вадзім Прозараў і Аляксандр Касцэвіч ці не ведаюць беларускіх законаў, ці трактуюць іх адвольна. Паводле Канстытуцыі, грамадзянам Беларусі гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў. Дакладна пра тое ж вядзецца ў законе «Аб інфармацыі» і законе «Аб СМІ». Больш за тое, галоснасць – адзін з галоўных прынцыпаў працы дзяржаўных органаў.

Журналістка «Белсату»: свабода слова ў Беларусі ёсць

«Праз паўгадзіны ў раённым лідскім судзе мусіць адбыцца разгляд справы за сюжэт, які мы рабілі тут, калі міліцыянты не давалі нам выконваць свае прафесійныя абавязкі. Зараз адбываецца тое ж самае», – апісвае ўсю недарэчнасць сітуацыі журналістка «Белсату» Вольга Чайчыц.

Br 735 штрафу – у Лідскі раённы суд Воля ўсё ж трапіла. Пакараць журналістку пастанавіў суддзя Сяргей Піпко.

«Можна сказаць, што свабода слова ў нашай краіне ёсць. Проста яна платная. Калі ідзеш рабіць сюжэт, разумееш, што за кожны сюжэт ты можаш атрымаць штраф – прыблізна 30 базавых», – кажа Воля.

У матэрыяле пра канфлікт кіраўніцтва і прадпрымальнікаў распавядалася аб несправядлівым налічэнні арэнднай платы для апошніх.

Справа зрушылася пасля выхаду ў эфір

Зноў сабралася працоўная група з прадстаўнікамі аблвыканкаму, райвыканкаму, правялі выбары рады прадпрымальнікаў рынку».

Афіцыйна пакаралі Вольгу Чайчыц паводле адміністратыўнага артыкулу «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі». Штопраўда, ужыць яго можна толькі ў дачыненні медыяў, але не журналіста.

«Яны пляваць хацелі на законы, на артыкул Канстытуцыі. Вы ж зірніце, мы сёння ніводнага свайго канстытуцыйнага права не можам рэалізаваць», – даводзіць Яўген Куроўскі з Беларускага Хельсінскага Камітэту.

Аналагічны судовы працэс адбыўся сёння і ў Светлагорскім раёне

Суддзя Алег Царук пастанавіў пакараць штрафамі Br 1 225 і Br 1100 журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына.

«У Беларусі няма незалежнага суда. У нас судовая ўлада з’яўляецца часткай выканаўчай улады. Суддзі ў нас прызначаюцца», – тлумачыць спадар Толчын.

Падставаю стаўся сюжэт пра шкодныя выкіды з заводу беленай цэлюлозы ў Светлагорску, што выйшаў на нашым тэлеканале.

Артыкул той жа – выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў

«Усё, што я паказваў, датычыць усіх людзей Светлагорску, Якімавай слабады – і дырэктараў, і міліцыянераў, і пракурораў. Якіх гэтая ўлада, менская ўлада, папросту травіць. Гэтым судом распісаліся, што яны здохнуць, што іх можна травіць, забіваць, але яны будуць бараніць гэтую злачынную ўладу», – пераконвае Кастусь Жукоўскі..

Сёлетні ціск на журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», стаўся працягам беспрэцэдэнтнага леташняга пераследу. Толькі судовых працэсаў у мінулым годзе адбылося больш за 60.

Лола Бурыева, «Белсат»