Што новага ў справе Веранікі Чаркасавай?


Калегі Чаркасавай мяркуюць, што ейнае забойства магло быць звязанае з прафесійнай дзейнасцю.

Вераніку Чаркасаву знайшлі ў кватэры забітай роўна дзесяць гадоў таму. Забойца нанёс журналістцы больш за 40 нажавых удараў. Злачынцу дагэтуль не знайшлі.

Калегі Чаркасавай мяркуюць, што ейнае забойства магло быць звязанае з прафесійнай дзейнасцю. Сярод іншага, Чаркасава магла быць уцягнутая ў вайну паміж дзвюма кланавымі групоўкамі за ўстанаўленне кантролю над Гомельскім заводам вытворчасці вінаў.

Леанід Міндлін, аўтар фільму памяці Веранікі, кажа, што за 10 гадоў следства ніякіх новых фактаў у справе, аднак, не дадалося.

Рэпартаж Волі Гардзейчык.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/7FUPJrlcf6A”][/vc_column][/vc_row]