Не раз чулі ад кіраўніцтва Беларусі пра велізарныя перспектывы супрацы з далёкай Венесуэлаю. Раней ваяжоры ад уладаў Беларусі часта наведвалі Каракас, праўда не заўжды афіцыйна.
Што ж мы мелі ад супрацы і ці паўплывае на сяброўства перамога венесуэльскай апазіцыі на выбарах ды магчымая адстаўка прэзідэнта Мадура?