Вазочнікі зладзілі акцыю пратэсту


У міжнародны Дзень барацьбы за правы інвалідаў беларускія вазочнікі выехалі на вуліцы сталіцы. З часоў апошняй масавай акцыі інвалідаў мінула чатыры гады, але, як кажуць самыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, праблема рэальнага ўключэння іх у сацыяльнае жыццё засталася. Змагацца са сталічным, пакуль далёкім ад безбарʼернага, асяроддзем, мусяць больш за тры тысячы інвалідаў-вазочнікаў, ва ўсёй краіне іх 20 тысячаў.